Уначы расіяне атакавалі Сумы на паўночным усходзе Украіны. Беспілотнік ударыў па жылым доме, што выклікала пажар. На месцы здарэння працуюць экстраныя службы. Колькасць ахвяр удакладняецца.
Расійскія беспілотнікі і ракеты таксама ўдарылі па Хмяльніцкай вобласці на захадзе Украіны. У выніку сур'ёзна пашкоджаныя царква і прамысловы будынак.
У Львоўскай вобласці беспілотнікі ўдарылі па абʼектах энергетычнай інфраструктуры.
У Кіеўскай вобласці таксама была абʼяўлена паветраная трывога, але паведамленняў пра авіяўдары ў гэтым рэгіёне няма.
Расійскія атакі на захад Украіны выклікалі трывогу ў Люблінскім ваяводстве Польшчы.
ПР/юл